КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА, ЗАВЕДЗЕНАЯ НА АНДРУСЯ ЦЯНЮТУ, ПРЫПЫНЕНА

Актывіст гомельскай філіі Маладога Фронту Андрусь Цянюта атрымаў ліст з КДБ, у якім паведамлялася, што крымінальная справа, заведзеная на маладафронтаўца па артыкуле 193’1 – “удзел у незарэгістраванай арганізацыі”, часова спынена.

“ЛЕПШ ТЫ Б ПАСЯДЗЕЎ ДВА МЕСЯЦЫ Ў “ПСЫХУШЦЫ, ЧЫМ У ТУРМЕ…”

Некалькі хвілін назад з КПЗ быў вызвалены гомельскі маладафронтавец Андрусь Цянюта, які сёньня праходзіў медычную эксперызу ў Гомлі.

АНДРУСЬ ЦЯНЮТА ЗНАХОДЗIЦЦА У ПСIХБАЛЬНIЦЫ

Маладзёвы актывіст з Гомеля Андрэй Цянюта гвалтоўна дастаўлены ў псіхіятрычную клініку. На гэты момант юнак не здымае тэлефонную слухаўку.

АНДРУСЮ ЦЯНЮЦЕ ПРЫЗНАЧЫЛІ ПСЫХІЯТРЫЧНУЮ ЭКСПЕРТЫЗУ

Гомельскі маладафронтавец паведаміў, што ў сераду падчас чарговага допыту ў КДБ яго абавязалі падпісаць адмысловае накіраваньне на медычны дагляд у псыхіятрычную лякарню ў Бярозках, што пад Гомлем.

АНДРУСЮ ЦЯНЮЦЕ МОЖА БЫЦЬ ПРЫЗНАЧАНА ПСЫХІЯТРЫЧНАЯ ЭКСПЕРТЫЗА

Юнак распавёў, што ў панядзелак ён атрымаў чарговую, трэцюю позву ў КДБ.

У ГОМЕЛІ ЗАБАРАНІЛІ ПРАВОДЗІЦЬ ДЗЯДЫ

“Траурны мітынг праводзіцца толькі падчас пахаваньняў”, – так абгрунтаваў адмову ў правядзеньні акцыі, прымеркаванай да Дзядоў, намесьнік старшыні Гомельскага гарвыканкама Сяргей Парошын.

НА ЦЯНЮТУ ЗАВЕДЗЕНА КРЫМIНАЛЬНАЯ СПРАВА

Актывіст Андрэй Цянюта падазраецца ў арганізацыі дзейнасці Гомельскага аддзялення незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Учора, 27 верасня, дазнавальнік КДБ Андрэй Коласаў уручыў маладзёну адпаведную пастанову.

На волю выйшаў моладзевы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка

Сёньня ў Гомелі ў другой палове дня на волю з ізалятара часовага ўтрыманьня выйшаў моладзевы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка. За кратамі моладзевы актывіст трымаў галадоўку пратэсту.

Колькі каштуе мытная дэклярацыя на беларускай мове?

На 930 тысяч рублёў аштрафаваны моладзевы актывіст з Гомелю Сяргей Сямёнаў. Такі прысуд вынесла 30 жніўня судзьдзя ў адміністрацыйных справах Цэнтральнага раённага суду Марына Дамненка.

Затрымліваць без санкцый – гэта законна?

1 верасня гомельскі грамадскі актывіст Андрэй Цянюта атрымаў адказ на скаргу ў АУС Чыгуначнага раёна. У сваім звароце А.Цянюта ўказваў на факт яго неправамернага затрымання супрацоўнікамі спецыяльнай роты хуткага рэагавання палка патрульна-паставой службы міліцыі.

Нагадаем, 9 жніўня актывіста затрымалі ў цэнтры Гомеля. У яго без адпаведных санкцый і падстаў, без панятых агледзелі і забралі асабістыя рэчы, якія вярнулі праз чатыры дні.

1 верасня камандзір палка ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама Сяргей Бялько паведаміў актывісту, што ў ходзе праведзенай праверкі і "ўсебаковага разбору" было высветлена, што супрацоўнікі спецыяльнай роты хуткага рэагавання пры затрыманні А.Цянюты "выконвалі свае службовыя абавязкі добрасумленна, у адпаведнасці з загадам № 1 міністра ўнутраных спраў У.Навумава "Аб ветлівых і ўважлівых адносінах да грамадзян". Таксама С.Бялько зазначыў, што затрыманне праводзілася правамерна, пра што сведчаць дакументы, што дададзены да матэрыялаў праверкі.

"Праўду кажучы, наіўна было б думаць, што міліцэйскае начальства заступіцца за мяне, як грамадзяніна, і прызнае дзеянні сваіх работнікаў неправамернымі. Я ўпэўнены, што гэта ненармальна - затрымліваць людзей сярод вуліцы, дапытваць, забіраць рэчы, адвозіць на тры гадзіны ў аддзяленне міліцыі, і пры гэтым нічога не тлумачыць і не рэагаваць на скаргі", - пракаментаваў здарэнне А.Цянюта, перадае БелаПАН.